Арына Сабаленка выйграла Australian Open

Сёння ў фінале беларуска абыграла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну — 4:6, 6:3, 6:4.

28.01.2023 / 14:19

AP Photo/Asanka Brendon Ratnayake

Гэта першая яе перамога на турнірах «Вялікага Шлема».

Ад панядзелка Арына — другая ракетка свету. Вышэй толькі Іга Свёнтэк.

У 2012 і 2013 гадах Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе выйгравала Вікторыя Азаранка.

Nashaniva.com