‌Пайшоў на абгон. Пад Бабруйскам у аварыі загінулі двое

Два пасажыры аўтамабіля «Форд», якім кіраваў 25-гадовы мужчына, загінулі ў аварыі.

28.01.2023 / 10:26

Фота магілёўскай міліцыі

Кіроўца пайшоў на абгон на трасе Бабруйск — Мазыр увечары 27 студзеня, і сутыкнуўся з аўтамабілем «Пежо».

Сам вадзіцель і яшчэ адзін пасажыр атрымалі траўмы.

Ахвярамі лабавога сутыкнення сталі 56-гадовая жанчына і 35-гадовы мужчына.

Кіроўца і пасажыр Peugeot таксама атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя, паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Nashaniva.com