У Мінску вынесены яшчэ адзін прысуд па «справе Зельцэра»

Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу 38-гадовага палітзняволенага Сяргея Бушыка, абвінавачанага ў распальванні іншай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 і ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

27.01.2023 / 15:01

Фота: «Вясна»

Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.

Палітзняволены Сяргей Бушык быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў перастрэлцы ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Вядома, што на пачатку снежня палітвязня перавялі з жодзінскай турмы ў Мінскі СІЗА-1.

Суд, які адбыўся 7 снежня, прызнаў Сяргея Бушыка вінаватым і прызначыў яму па сукупнасці абвінавачанняў канчатковае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com