Біл Гейтс падтрымаў стартап па барацьбе з каровінай адрыжкай

Біл Гейтс абвясціў аб інвестыцыях у аўстралійскі стартап Rumin8, які распрацоўвае корм для кароў на аснове марскіх водарасцяў для скарачэння выкідаў метану, які каровы выпускаюць падчас адрыжкі.

26.01.2023 / 23:43

Метан — магутны парніковы газ. Хоць яго ў атмасферы значна менш, чым вуглякіслага газу, ягоны ўплыў на глабальнае пацяпленне патэнцыйна ў 84 разы большы.

Калі каровы ператраўліваюць ежу, мікраарганізмы ў іх страўніках вырабляюць метан. Але даследаванні паказалі, што калі дадаць у рацыён кароў марскія водарасці, то колькасць газу, які вылучаецца, стане значна меншай.

Усяго некалькі месяцаў такога харчавання дазваляюць зменшыць выкіды метану жывёламі больш чым на 80%.

Rumin8 вырабляе кармавую дабаўку з біяактыўных інгрэдыентаў, якая змяшчаецца ў чырвоных водарасцях. Кампанія заявіла, што лабараторныя выпрабаванні сведчаць: дадаванне водарасцяў у корм кароў можа скараціць да 95% выкідаў метану.

Nashaniva.com