Мужчына ўгнаў у Баранавічах аўтобус, а той згарэў. Якое пакаранне вынес суд

Здарэнне адбылося ў кастрычніку. У Баранавічах мужчына сеў за руль рэйсавага аўтобуса і з'ехаў. Непадалёк ад вёскі Жамчужная аўтобус загарэўся. Была заведзеная крымінальная справа за крадзеж.

26.01.2023 / 11:44

Фота: «Наш край»

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 25 студзеня разгледзеў у закрытым пасяджэнні справу, паведамляе «Наш край».

У выніку суд вынес пастанову аб вызваленні мужчыны ад крымінальнай адказнасці за «ўчыненне грамадска небяспечнай дзеі, бо яна была здзейснена ў стане непрытомнасці».

Мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе прымусовых мер бяспекі і прымусовага лячэння ў псіханеўралагічным стацыянары са звычайным наглядам.

Nashaniva.com