Уладальнік «Вкусно — і точка» падаў заяўку на рэгістрацыю брэнда ў Беларусі

Пакуль што расійская кампанія вырашыла зарэгістраваць у рэспубліцы не асноўны гандлёвы знак, а «Доставка — і точка», паведамляе «Спутнік».

25.01.2023 / 15:30

У лістападзе 2022 года па заяве беларускай часткі Mcdonald's і маскоўскіх прадстаўнікоў «Вкусно — і точка» сетка ў Беларусі павінна была перайсці на расійскі брэнд. З устаноў знялі фірменныя абазначэнні «Макдональдса».

Але пераходу не адбылося. Ужо больш за два месяцы сетка ў Беларусі працуе без назвы.

Nashaniva.com