Карты «БелКарт» будуць працаваць у анексаваным Крыме

Карты «БелКарт» цяпер будуць прымацца ў банкаматах «Сбербанка» ў анексаваным Расіяй Крыме, паведаміў Sputnik на падставе паведамлення службы падтрымкі расійскага банка, які днямі ўсталяваў свае банкаматы на ўкраінскім паўвостраве ўпершыню пасля яго анексіі.

24.01.2023 / 23:37

Раней пасля анексіі Крыма на яго тэрыторыі не працавалі карты, выпушчаныя беларускімі банкамі, незалежна ад аплатнай сістэмы. 

Праўда, у банку не змаглі адказаць, ці можна беларускімі картамі ажыццяўляць плацяжы на тэрыторыі паўвострава.

Nashaniva.com