Самалёт Ryanair, які ляцеў з Польшчы, экстранна сеў у Афінах — паведамлялася пра бомбу на борце

Самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Польшчы, экстранна сеў у Афінскім міжнародным аэрапорце. Грэцкае выданне Рrotothema піша, што з самалёта паступіла паведамленне пра бомбу на борце.

22.01.2023 / 19:25

Фота: ryanair.com

Самалёт ляцёў з польскіх Катавіц. На борце было 192 чалавекі. Пасля паведамлення пра бомбу ён накіраваўся ў афінскі аэрапорт у суправаджэнні грэцкіх знішчальнікаў F-16.

Пасажыраў пасля пасадкі эвакуіравалі. У аэрапорт накіраваліся сілы спецыяльнага прызначэння.

Пазней паведамілі, што інфармацыя пра бомбу аказалася няпраўдай.

Nashaniva.com