Брытанская разведка: Баі ва Украіне зайшлі ў тупік

У штодзённай зводцы брытанскай разведкі ў суботу, у 332-і дзень вайны, гаворыцца аб сітуацыі на асноўных франтах.

21.01.2023 / 11:48

Фота: Efrem Lukatsy, AP

У апошнія дні самыя жорсткія баі вяліся ў трох сектарах. На паўночным усходзе, недалёка ад Крамянной, Украіна, верагодна, дамаглася невялікіх поспехаў і змагла паспяхова абараніцца ад расійскай контратакі.

На бахмуцкім напрамку расійскія вайскоўцы і сілы «Вагнера», верагодна, аднаўляюць баяздольнасць у горадзе Салядары пасля яго захопу ў пачатку тыдня.

На поўдні, у Запарожскай вобласці, абодва бакі засяродзілі значныя сілы, якія вядуць артылерыйскія перастрэлкі і ўступаюць у нязначныя сутычкі, пазбягаючы маштабных наступальных дзеянняў.

У цэлым баявыя дзеянні зайшлі ў тупік. Аднак існуе рэальная магчымасць лакальнага прасоўвання расійскіх вайскоўцаў у раёне Бахмута, канстатуе брытанская разведка.

Nashaniva.com