На гомельскага выкладчыка Андрэя Пуканава завялі адразу некалькі крымінальных спраў

Пра завядзенне супраць Андрэя Пуканава некалькіх крымінальных спраў паведамляе «Флагшток» са спасылкай на тэлеграм-каналы сілавікоў.

20.01.2023 / 18:49

Андрэй Пуканаў — праваслаўны вернік, бакалаўр багаслоўя, выкладчык нямецкай мовы. Яго затрымалі 18 студзеня. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, па месцы жыхарства быў праведзены ператрус.

У выніку гомельца абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. У пацвярджэнне сваіх слоў невядомыя міліцыянты паказалі перапост з антываенным зместам.

Nashaniva.com