Фінляндыя анансавала рэкордны пакет дапамогі Украіне

Сума дванаццатага пакета дапамогі Украіне складзе $400 млн, паведамляе ў прэс-рэлізе Мінабароны Фінляндыі.

20.01.2023 / 11:52

«Украіне па-ранейшаму патрэбна падтрымка ў абарончай барацьбе. Камплект абароннага абсталявання, які будзе адпраўлены зараз, відавочна, самы вялікі, які мы вырашылі накіраваць да гэтага часу. Фінляндыя пастаўляе цяжкае ўзбраенне і боепрыпасы ва Украіну», — паведаміў міністр абароны Міка Савола.

Больш падрабязны змест дапамогі і тэрміны паставак не раскрываюцца.

Nashaniva.com