Аналітыкі ISW спрагназавалі, калі можна чакаць наступу з боку Беларусі

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) прагназуюць, што наступленне Расіі з Беларусі найбольш верагодна можа адбыцца ў канцы 2023 года.

20.01.2023 / 08:07

Фота: Мінабароны РБ

Частыя сустрэчы беларускага і расійскага кіраўніцтва ствараюць ўмовы для нападу Расіі на Украіну з тэрыторыі Беларусі, хаця не абавязкова і не ў найбліжэйшыя тыдні.

Паводле ацэнкі экспертаў інстытута, найбольш «небяспечны сцэнарый дзеянняў новага нападу» Расіі на Украіну з тэрыторыі Беларусі ў пачатку 2023 года ўяўляецца менш верагодным.

Nashaniva.com