Міністр замежных спраў Ірана: Мы не прызнаём анексію Крыма і іншых рэгіёнаў Украіны

Міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амір Абдалахіян у інтэрв'ю турэцкаму тэлеканалу TRT World выразна акрэсліў пазіцыю Ірана ў дачыненні да магчымасці прызнання анексаваных Расіяй тэрыторый Украіны, перадае «Свабода».

19.01.2023 / 18:57

Хасейн Амір Абдалахіян

«Мы прызнаём суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краін у рамках міжнародных законаў, таму, нягледзячы на выдатныя адносіны паміж Тэгеранам і Масквой, мы не прызналі аддзяленне Крыма, Луганскай і Данецкай абласцей ад Украіны», — заявіў Абдалахіян.

Ён таксама сказаў, што ўлады Ірана настойваюць на сваім «паслядоўным прынцыпе» ў знешняй палітыцы.

«Калі мы кажам, што канфлікт ва Украіне — гэта не рашэнне, мы верым у сваю пазіцыю як у фундаментальны палітычны прынцып», — дадаў міністр.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Сербіі: Для нас Крым — гэта Украіна, і Данбас — гэта Украіна

«Наша стратэгічнае цярпенне не бязмежнае». Іран пагражае Зяленскаму пасля прамовы ў Кангрэсе

Nashaniva.com