Палітвязень Валадар Цурпанаў выйшаў на волю

Па інфармацыі тэлеграм-канала Maydayteam, 19 студзеня пасля заканчэння тэрміну зняволення на волю выйшаў актывіст Валадар Цурпанаў. За кратамі яго ўтрымлівалі 1 год 11 месяцаў і 14 дзён.

19.01.2023 / 18:17

Магілёўца Валадара Цурпанава, адразу асуджанага на «хімію», адправілі пасля на 2 гады ў калонію.

Падставай для новай крымінальнай справы супраць палітвязня, асуджанага на тры гады «хіміі», стала «парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове». Нібыта супрацоўнікі неаднойчы бачылі, як ён сядзеў ці ляжаў на ложку ў недазволены час, не засцілаў належным чынам сваё спальнае месца. Вядома, што яго ў калоніі змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу.

У красавіку 2022 года палітвязню яшчэ больш узмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Гродна.

Nashaniva.com