Затрыманы праваслаўны вернік з Гомеля Андрэй Пуканаў

Андрэя Пуканава — праваслаўнага верніка, бакалаўра багаслоўя, выкладчыка нямецкай мовы — затрымалі 18 студзеня, паведамляе «Хрысціянская візія».

19.01.2023 / 11:46

Сілавікі прыйшлі да яго на працу, па месцы жыхарства быў праведзены ператрус.

На дадзены момант няма інфармацыі ні пра тое, дзе ён знаходзіцца, ні аб прычынах затрымання.

Nashaniva.com