Аксана Зарэцкая затрымана па «народным» артыкуле

Праваабаронцам стала вядома, што культуролаг знаходзіцца з канца снежня ў СІЗА-1 на Валадарскага, ёй інкрымінаваны артыкул 342 КК. 

19.01.2023 / 10:04

Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістарка педагогікі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, судовы працэс над Зарэцкай адбудзецца ў лютым. Яе будуць судзіць разам з палітзняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim і фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат» Багданам Караўцом.

Падтрымайце Аксану і Багдана грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна | Багдан Уладзіміравіч Каравец

Nashaniva.com