У Брэсце палонак для акунання на Вадохрышча арганізоўваць не будуць «па традыцыі»

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук афіцыйна паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што ў Брэсце палонак для акунання на Вадохрышча рабіць у гэтым годзе не будуць, бо такая ў горадзе склалася традыцыя.

18.01.2023 / 20:41

«Па традыцыі, якая склалася ў апошнія гады, 19 студзеня, на свята Хрышчэння Гасподняга, у горадзе не будуць арганізаваныя купелі для акунання.

Улічваем пры гэтым і пазіцыю Беларускай праваслаўнай царквы аб тым, што гэты абрад мае вельмі ўскоснае дачыненне да духоўнага жыцця», — напісаў брэсцкі вертыкальшчык.

Чытайце таксама:

Бацюшка асвяціў купель для нырцоў на Вадохрышча ў мінскім аквапарку 

Заўтра Вадохрышча. «Як бачым, ніхто голы ў палонку не лезе»

У мінскіх Драздах на Вадохрышча зробяць купель з падагрэвам

Nashaniva.com