«Асоба, амаль ідэнтычная натуральнай». Гіркін намякнуў, што сёння замест Пуціна выступаў двайнік

Былы «міністр абароны ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў), а цяпер папулярны ў Расіі блогер, які амаль ад самага пачатку правядзення пуцінскай «спецаперацыі» з'яўляецца суровым крытыкам не яе самой, а таго, як яна робіцца, апошнім часам дапускае вельмі вострыя выказванні ў тым ліку і на адрас самога Пуціна. Вельмі дзёрзка ён выказаўся і сёння, каментуючы выступленне расійскага лідара падчас наведвання ім Абухаўскага завода ў Санкт-Пецярбургу, засумняваўшыся нават у рэальнасці асобы спікера.

18.01.2023 / 23:40

Пуцін (ці, на думку Гіркіна, «асоба, амаль ідэнтычная натуральнай») на Абухаўскім заводзе. Фота: Аляксей Данічаў / РІА Новості

Гіркін не падзяляе паказнога аптымізму Пуціна, калі той сказаў, што праца «абаронных» прадпрыемстваў дае падставы мець упэўненасць у расійскай перамозе ў вайне. Ён лічыць, што сама па сабе колькасць узбраенняў нічога не вырашае: 

«З ракетамі СПА вайны яшчэ ніхто не выйграваў…, а ракеты «Хаймарс» збіваць нашымі ракетамі не вельмі атрымліваецца (так як колькасць ракет — гэта яшчэ не ўсё, трэба яшчэ дастатковая колькасць комплексаў і дывізіёнаў, РЛС, навучанага асабовага складу, войскаў СПА і яшчэ многае іншае)».

А пасля таго дзёрзка падкрэсліў сваё расчараванне менавіта ў Пуціне і нават намякнуў, што замест яго выступаў двайнік:

«Я нічога і не чакаў ад гэтага шырока разрэкламаванага выступлення (асобы, амаль ідэнтычнай натуральнай). Таму і не расчараваны. Звычайнае бла-бла-бла ні пра што».

Чытайце таксама:

Пуцін: Расія пачала «спецаперацыю», каб спыніць вайну

«Вы там …анулись …яди кремлевские?» Расійскіх блогераў і ваенкараў парвала ад навіны пра перамір’е

Гіркін: Беларусь у любым выпадку будзе ўцягнутая ў ваенныя дзеянні. Лукашэнку да Гаагі не давязуць

Nashaniva.com