У Маскве затрымалі людзей, якія ўскладалі кветкі да стыхійнага мемарыяла па ахвярах абстрэлу Дняпра

У Маскве паліцыя затрымала чатырох чалавек каля помніка Лесі Украінкі — стыхійнага мемарыяла ў памяць пра ахвяраў ракетнага ўдару ў Дняпры.

17.01.2023 / 23:25

Стыхійны мемарыял у Маскве каля помніка Лесі Украінкі. Фота: t.me/PlushevChannel

Сілавікі затрымалі двух чалавек, якія ўскладалі кветкі. Іншыя двое затрыманых знаходзіліся паблізу.

Сярод затрыманых была жанчына, якая прыйшла ўскласці кветкі разам са сваім сабакам. Яе сілай пасадзілі ў машыну, а сабаку пакінулі на вуліцы. Пасля жывёліну забралі суседзі жанчыны.

Па словах відавочцы, паліцыю выклікалі актывісты праўладнага руху SERB, якія раней прыехалі да мемарыяла. 

Чытайце таксама:

У Маскве прынеслі кветкі да помніка Лесі Украінкі ФОТА

Nashaniva.com