Бацькі дзяўчыны з Дняпра, фота з якой абляцела ўвесь свет, загінулі

Жыхарка Дняпра Настасся Швец, якая выжыла 14 студзеня пасля трапляння расійскай ракеты ў яе дом і чыё фота абляцела ўвесь свет, паведаміла, што яе бацькі загінулі.

16.01.2023 / 17:54

«Галоўнай мэтай для мяне было тое, каб знайшлі маіх бацькоў, і мне было абыякава, што будзе са мной, галоўнае, каб дасталі іх. Але бацькі не ацалелі. Іх сёння дасталі з-пад абломкаў, — паведаміла яна тэлеканалу «Кіеў». — Дзе жыць — знойдзецца, але жадання жыць без бацькоў вельмі мала. У мяне амаль нічога не засталося. Пакуль я не ведаю, што мне рабіць далей».

Чытайце таксама:

Дзяўчына з Дняпра, чыё фота на руінах дома абляцела свет, расказала, як уцалела

У Дняпры выратавалі дзяўчыну, якая сядзела на сёмым паверсе таго, што было яе домам

Nashaniva.com