Мэр Дняпра заклікаў СБУ адрэагаваць на словы Арастовіча пра ракету

Учора ўвечары дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што ракету, якая ўпала на шматпавярховік у Дняпры, збіла ўкраінская СПА. Пазней камандуючы Паветранымі сіламі УСУ абверг гэтага.

15.01.2023 / 11:25

Скрын з эфіру «Фейгін LIVE»

Мэр Дняпра Барыс Філатаў абрынуўся на Арастовіча.

«СБУ і контрразведка абавязаны адрэагаваць», — напісаў ён.

14 студзеня Расія ўдарыла ракетамі па Дняпры, адна з іх прыляцела ў шматпавярховік. Па даных на раніцу, загінуў 21 чалавек, 73 параненыя. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы.

Nashaniva.com