Мінабароны Расіі адрэагавала на ўдар па Дняпры цынічнай карцінкай 

Мінабароны Расіі замест каментара апублікавала карцінку з цынічным подпісам «Зараджаем па поўнай».

15.01.2023 / 09:20

Так ведамства адгукнулася на трагедыю ў Дняпры, дзе ў выніку падзення крылатай ракеты на шматпавярховік загінула 18 чалавек і больш за 70 атрымалі раненні.

Ужо не першы раз Мінабароны Расіі каментуе абстрэл Украіны падобным чынам. 29 снежня, калі на Украіну вялася масіравая атака па некалькіх рэгіёнах, ведамства апублікавала карцінку са словамі «Калібры» не скончацца ніколі» з намёкам на ракеты.

Nashaniva.com