Беларус захацеў абмяняць 10 мільёнаў расійскіх рублёў — грошы зніклі

Гэта здарэнне адбылося ў Маскве.

14.01.2023 / 14:12

Там грамадзянін Беларусі паспрабаваў абмяняць каля 10 млн расійскіх рублёў на даляры (каля 140 тысяч даляраў).

«Мужчына з дапамогай тэлеграма знайшоў абменны пункт на Трэцяй Цвярской-Ямской вуліцы, дзе яму абяцалі абмяняць амаль 10 млн рублёў на даляры па выгадным курсе. Ён аддаў грошы дзяўчыне-касіру, якая сказала, што адыдзе ў сховішча. Але яна не вярнулася», — паведамляе ТАСС са спасылкай на расійскую паліцыю.

Грошай мужчына не дачакаўся. Паліцыя праводзіць праверку.

Nashaniva.com