У Грозаве і Семежаве зніклі крыжы ў гонар герояў Слуцкага збройнага чыну

Фота таго месца, дзе стаялі крыжы, даслаў у рэдакцыю выдання «Новы час» іх чытач. А мясцовыя жыхары ў Грозаве сказалі, што крыж знеслі каля месяца таму.

13.01.2023 / 22:00

Крыж у Грозаве

Крыж у Грозаве быў устаноўлены насупраць Дома культуры, побач таксама знаходзіцца праўленне сельгаспрадпрыемства.

Грозава без крыжа

На месцы крыжа ў Семежаве

Абодва крыжы былі пастаўленыя для ўшанавання памяці паўстанцаў, якія выступалі восенню 1920 года супраць усталявання на Случчыне савецкай улады. Грозава і Семежава знаходзяцца ў цяперашнім Капыльскім раёне.

Nashaniva.com