Беларусаў, якія не прайшлі зверку звестак у ваенкамаце, плануюць не выпускаць за мяжу

Ваенны камісар Брэсцкай вобласці Алег Канавалаў пракаментаваў сітуацыю з кампаніяй па зверцы звестак вайсковаабавязаных, якая нядаўна афіцыйна нібыта скончылася. Сярод іншага ён згадаў, якія штрафныя санкцыі плануецца прымяніць да тых, хто ў ваенкаматы не з'явіўся. 

13.01.2023 / 17:41

Паводле Канавалава, пачынаючы з лютага да такіх людзей плануюць прымяніць абмежаванні па выездзе за мяжу і, «магчыма, яшчэ якія-небудзь абмежаванні». 

Nashaniva.com