Закрываецца бар «Перасмешнік» на Нямізе ў Мінску

Пра закрыццё бар «Перасмешнік» паведаміў сёння на сваёй старонцы ў інстаграме. Яно падаецца як часовае.

13.01.2023 / 17:26

«Мы часова прыпыняем працу бара і сыходзім на вакацыі. Спадзяёмся, што вельмі хутка мы зноў убачымся з вамі ў сценах улюбёнай Птушкі!»

Гэта ўжо не першы выпадак закрыцця «Перасмешніка». У лістападзе 2020-га, калі ўстанова належала рэстаратарцы Вользе Мазур, бар зведаў шматлікія праверкі і штрафы пасля ўдзелу ў пратэснай забастоўцы, праз што Мазур неўзабаве была затрымана на 15 сутак, а потым вырашыла выставіць установу на продаж.

Бар з новым уладальнікам адкрыўся на тым самым месцы ў сакавіку 2021-га. Але не змог пратрымацца і двух гадоў.

Nashaniva.com