З 1 студзеня вырас памер сямейнага капіталу

Памер сямейнага капіталу павялічыўся на 15,2% і з 1 студзеня складае 29 тысяч 950 рублёў.

13.01.2023 / 12:11

Як вядома, сямейны капітал прызначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года.

У Мінпрацы і сацабароны растлумачылі, што памер сямейнага капіталу вызначаецца на дату нараджэння трэцяга або наступных дзяцей (у выпадку ўсынаўлення, удачарэння — на дату ўступлення ў сілу рашэння суда) незалежна ад даты звароту па яго.

Так, пры звароце па сямейны капітал у 2023 годзе на дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўленыя, удачароныя) у 2022 годзе (з 1 студзеня па 31 снежня ўключна) сямейны капітал складае 25 995 рублёў.

Nashaniva.com