У Расіі адмяняюць адтэрміноўку ад мабілізацыі для бацькоў траіх дзяцей

Старшыня камітэта Дзярждумы па пытаннях сям'і, жанчын і дзяцей Ніна Астаніна (фракцыя КПРФ) заявіла аб адмене Генштабам пункта аб адтэрміноўцы пры правядзенні мабілізацыі для бацькоў з сем'яў з трыма непаўналетнімі дзецьмі.

13.01.2023 / 11:22

Ніна Астаніна

Як напісала Астаніна ў тэлеграме, аб адмене гэтай падставы для адтэрміноўкі ёй паведаміла член СПЧ Ірына Кіркора са спасылкай на нейкі дакумент, адпраўлены ў ваенкаматы ў снежні, а таксама на крыніцу ў Генштабе.

«Той факт, што частковая мабілізацыя завершана, азначае, што прызываць бацькоў з трыма дзецьмі не будуць. Падобна на тое, што дакумент падпісаны таму, што вяртаць ужо тых, хто знаходзіцца ў зоне СВА (вайны), вельмі цяжка. Але ж гэта таксама можна і трэба было растлумачыць!» — напісала Астаніна.

Nashaniva.com