Блакаванне з сайта газеты «Народная воля» знялі і ў Расіі

У паведамленні Раскамнагляда, якое прыйшло ў рэдакцыю выдання, гаворыцца, што разблакіроўка «Народнай волі» ў Расіі адбылася «на падставе выяўленага факта выдалення забароненай інфармацыі».

12.01.2023 / 20:38

9 снежня сайт «Народнай волі» разблакаваў і беларускі Мінінфарм.

«Народная воля» — рэдкае беларускае незалежнае выданне, рэдакцыя якога працуе з Беларусі, але не цураецца грамадска-палітычных тэмаў.

Праўда, у 2021 годзе з-за ціску ўладаў на друкарні ў Беларусі і Расіі выданне страціла магчымасць выходзіць у друкаваным выглядзе. Рэдакцыя дастаўляе падпісчыкам па электроннай пошце pdf-версіі нумароў.

Nashaniva.com