У навукоўца Анатоля Літвіновіча рак. У 2021-м мужчына трапіў на Акрэсціна

У навукоўца-этнографа Анатоля Літвіновіча дыягнаставалі рак лёгкіх чацвёртай ступені. Пра гэта «Новаму Часу» паведаміла жонка Анатоля Фёдаравіча Вольга.

12.01.2023 / 14:55

Вольга Літвіновіч запрашае ўсіх, хто хоча паспець прыжыццёва развітацца з навукоўцам, да сябе на вуліцу Калеснікава ў Мінску. Ахвотным убачыцца з Анатолем Фёдаравічам, а таксама дапамагчы сям'і, у якой гадуюцца шасцёра дзяцей, рэдакцыя дасць кантакт спадарыні Вольгі.

Нагадаем, у траўні 2021 года Анатоля Літвіновіча затрымалі і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за налепленыя на акно бел-чырвона-белыя сэрцайкі. На той момант навукоўцу было 69 гадоў. Апроч таго, пакуль мужчына адбываў арышт, невядомыя пабілі шыбу ў кватэры, дзе жыла сям'я.

Nashaniva.com