У Мінск прыедзе Лаўроў

Наведаць беларускую сталіцу кіраўнік МЗС Расіі збіраецца 19 студзеня. Тут пройдзе сумесная калегія МЗС Беларусі і Расіі.

12.01.2023 / 12:11

Нагадаем, апошні раз Лаўроў быў у Мінску 19 снежня, калі ў Беларусь прылятаў Пуцін.

Таксама Лаўроў збіраўся ў Мінск у канцы лістапада, але памёр Уладзімір Макей.

Nashaniva.com