У Расіі абвясцілі ў вышук журналіста Аркадзя Бабчанку
Журналіст Аркадзь Бабчанка абвешчаны ў Расіі ў вышук, вынікае з базы шуканых МУС РФ.
12.01.2023 / 09:17
У матэрыялах МУС сказана, што Бабчанку шукаюць па артыкуле Крымінальнага кодэкса РФ, назва якога не ўдакладняецца.
Аркадзь Бабчанка з 2017 года знаходзіцца за межамі Расіі. Да 2019 года ён жыў ва Украіне. У апошнія гады вельмі негатыўна выказваўся пра ўлады Расіі. У 2020 годзе Расфінманіторынг уключыў Бабчанку ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў.