Чарговы чат беларускай дыяспары быў прызнаны «экстрэмісцкім»

Згодна з рашэннем суда Баранавіцкага раёна і Баранавічаў ад 5 студзеня, інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-чата «BelPoznan Навіны + Важнае» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

11.01.2023 / 14:34

30 лістапада «экстрэмісцкімі матэрыяламі» быў прызнаны тэлеграм-чат «Беларусы Уроцлава». Ён стаў першым чатам беларускай дыяспары, які ўлады прызналі «экстрэмісцкім». Пазней улады прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку беларускай дыяспары ў Аўстрыі.

Nashaniva.com