Адно з падраздзяленняў рэгіянальнай групоўкі войскаў накіроўваецца ў прызначаны раён

Адно з падраздзяленняў рэгіянальнай групоўкі войскаў, якое складаецца з беларускіх і расійскіх вайскоўцаў, здзяйсняе марш у прызначаны раён, паведамляе Мінабароны. У які менавіта раён накіроўваецца падраздзяленне, не ўдакладняецца. Фотаздымкаў таксама не прыводзіцца.

11.01.2023 / 11:01

«У рамках зладжвання беларускай і расійскай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў адно з падраздзяленняў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады здзяйсняе марш ў названы раён», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што пасля прыбыцця вайскоўцам трэба будзе выканаць шэраг вучэбна-баявых задач. Кіруе мерапрыемствамі камандуючы Заходнім аператыўным камандаваннем Ігар Дземідзенка.

Nashaniva.com