Пазбавілі ліцэнзіі выдавецтва «Янушкевіч»

Выдавецтва «Янушкевіч» пазбавілі выдавецкай ліцэнзіі ў Беларусі ў судовым парадку, паведамілі ў тэлеграм-канале выдавецтва.

10.01.2023 / 17:26

Як мяркуецца, упершыню ў гісторыі Беларусі быў прыменены артыкул 33 Закона «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь», які рэгламентуе выпадкі, калі выдаўца могуць пазбавіць ліцэнзіі.

Nashaniva.com