Уладзімір Зяленскі: У Салядары мы выйгралі для Украіны дадатковы час і сілы

У панядзелак прэзідэнт Украіны прысвяціў свой штодзённы вячэрні відэазварот сітуацыі на Данбасе, у першую чаргу — у Салядары і Бахмуце.

10.01.2023 / 08:37

Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

«Правёў сёння чарговае пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, прысвечанае сітуацыі ў самых гарачых пунктах: Салядары, Бахмуце, Крамянной, Сватаве. Гэта вельмі цяжка: там амаль не засталося цэлых сцен… Дзякуючы стойкасці нашых воінаў там, у Салядары, мы выйгралі для Украіны дадатковы час і дадатковыя сілы. А што хацела Расія там выйграць? Цалкам усё разбурана, жыцця амаль не засталося. І тысячы іх людзей страчаныя: уся зямля пад Салядарам у трупах акупантаў і ў шнарах ад удараў. Вось так і выглядае вар'яцтва», — сказаў Зяленскі.

Nashaniva.com