У Расіі не будуць публікаваць спісы загінулых у Макееўцы

Пра гэта заявіў вайсковы камісар Самарскай вобласці Аляксей Удовін. Менавіта мабілізаваныя з гэтага рэгіёна былі забітыя ў навагоднюю ноч у будынку ПТВ у акупаванай Макееўцы.

10.01.2023 / 08:21

Па словах Удовіна, усю інфармацыю даводзяць асабіста да сваякоў загінулых.

«Спісы нельга публікаваць. Па-першае, гэта персанальныя звесткі, па-другое, гэта, вядома, праца для замежных разведак, для выяўлення і правядзення правакацыйных мерапрыемстваў супраць сваякоў вайскоўцаў», — сказаў камісар.

Па версіі Мінабароны РФ, у Макееўцы загінулі 89 чалавек. Украінскі бок заяўляў пра 400 забітых акупантаў.

Nashaniva.com