Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў дзяржаўным медалём гісторыка-беларуса

У Польшчы завяршаюцца ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя аднаўлення незалежнасці гэтай краіны. 9 студзеня ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўручыў адмысловыя медалі «Стагоддзе аднаўлення незалежнасці» 14-ці выдатным асобам краіны. Сярод іх аказаўся і беларус, піша «Радыё Рацыя».

09.01.2023 / 21:42

Алег Латышонак — другі злева

Медаль «Стагоддзе аднаўлення незалежнасці» Анджэй Дуда ўручыў удзельніку змагання з камуністычным рэжымам у часы «Салідарнасці», вядомаму гісторыку Алегу Латышонку.

Прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алег Латышонак, які ў 1980-я гады некаторы час быў у камуністычнай ПНР палітвязнем, шмат гадоў з'яўляецца адным з матораў беларускага жыцця ў Польшчы. Ён узначальвае Беларускае гістарычнае таварыства, з'яўляецца сябрам іншых беларускіх арганізацый, аўтар шматлікіх даследаванняў на беларускую тэматыку, якія неаднаразова выдаваліся і ў Беларусі.

Nashaniva.com