У Беларусь прыбыў яшчэ адзін эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай

Учора, 8 студзеня, у 13:00 на чыгуначную станцыю Баранавічы-Палескія прыбыў эшалон з тэхнікай і асабовым складам Узброеных сіл Расіі, паведамляе тэлеграм-канал «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў».

09.01.2023 / 18:05

Фота ілюстрацыйнае. Скрыншот з відэа

Паводле звестак тэлеграм-канала, усяго ў эшалоне было каля 30 вагонаў-платформаў з тэхнікай, 2 грузавыя вагоны з боепрыпасамі/рыштункам і 2 пасажырскія вагоны з асабовым складам — каля 100 чалавек.

Сярод тэхнікі былі заўважаныя грузавікі КамАЗ, БТР і БМП.

Вядома, што эшалон быў адпраўлены са станцыі Зайцаўка ў Варонежскай вобласці 4 студзеня ў 17:30. Гэтая станцыя знаходзіцца на памежжы з акупаванай расіянамі часткай Луганскай вобласці Украіны.

Nashaniva.com