Польшча прадпрымае «дзеянні, пра якія нельга казаць публічна», каб вызваліць палітвязня Андрэя Пачобута

Польшча прадпрымае «дзеянні, пра якія нельга казаць публічна», каб вызваліць палітвязня Андрэя Пачобута. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка польскага МЗС Павeл Яблоньскі.

09.01.2023 / 14:21

«Мы несупынна патрабуем яго неадкладнага вызвалення. Мы прадпрымаем таксама дзеянні, пра якія я не магу публічна казаць.

Падобныя крокі мы рабілі ў дачыненні да іншых асоб, бяспраўна арыштаваных у Беларусі. Не ва ўсіх выпадках яны заканчваліся поспехам. Я запэўніваю — кожны дзень мы дзейнічаем па справе вызвалення Андрэя Пачобута і іншых палітвязняў у Беларусі».

Журналіста, сябра Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута затрымалі амаль два гады таму, 25 сакавіка 2021 года.

Ён абвінавачваецца ў распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Журналісту пагражае да 12 гадоў зняволення.

Андрэй Пачобут з-за кратаў: Прыклад вязняў 1940-х дае сілы

Nashaniva.com