У Мінску аўтамабіль знёс ліхтар: кіроўцу стала блага за рулём

Сёння ў Мінску 48-гадовы кіроўца аўтамабіля «Кіа», выязджаючы з АЗС, урэзаўся ў бардзюрны камень. Затым машыну вынесла на праезную частку вуліцы Скрыпнікава, дзе яна сутыкнулася з «Шэўрале».

08.01.2023 / 14:33

Ад удару «карэйца» развярнула, і ён, працягнуўшы рух, пратараніў асвятляльную мачту.

Папярэдне, прычынай аварыі стала дрэннае самаадчуванне кіроўцы: падчас руху ён страціў прытомнасць, паведамілі ў сталічнай ДАІ.

Nashaniva.com