Пазамінулай ноччу ў Беларусь перакінулі яшчэ адзін эшалон з расійскімі вайскоўцамі

Ноччу 7 студзеня ў 02:10 (праз станцыю Смаленск) у напрамку Беларусі прайшоў спецыяльны эшалон з пятнаццаццю пасажырскімі вагонамі.

08.01.2023 / 11:43

У Беларусі ён прыбыў на станцыю Віцебск, у вагонах знаходзілася 700—800 расійскіх салдатаў, паведамляе незалежная суполка чыгуначнікаў.

Гэты эшалон ў дакладнасці паўтарыў маршрут папярэдняга, які, як высветлілася пасля ўдакладнення даных, таксама прыбыў у Віцебск ноччу 6 студзеня і прывёз каля 700—800 чалавек.

Такім чынам, за апошнія два дні ў Віцебск магло быць перакінута мінімум 1400—1600 салдат УС РФ. Дадатковым пацвярджэннем з'яўляецца тое, што ўвечары 6 студзеня ў розных месцах горада былі заўважаныя салдаты УС РФ, якія хадзілі групамі па некалькі чалавек і наведвалі крамы.

Nashaniva.com