У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 чалавек

6 студзеня МУС чарговы раз абнавіла «спіс грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у ім 2281 чалавек, піша «Вясна».

06.01.2023 / 19:04

 

Большасць людзей, залічаных сілавікамі ў «экстрэмісты», — тыя, каму інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), а таксама арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Nashaniva.com