Маладога кардыёлага асудзілі на два з паловай гады «хіміі» за пратэсты 2020 года

У Кастрычніцкім судзе Гродна 4 студзеня асудзілі Антона Навумава паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч асудзіла Антона на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

06.01.2023 / 15:38

Як паведамляе «Гарадзенская праваабарона», Антона затрымалі 27 кастрычніка 2022 года ў Гродне. Пра гэта стала вядома з праўладных тэлеграм-каналаў.

Мужчыну паставілі ў віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

У 2020 годзе Антон Навумаў быў студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. На момант затрымання працаваў доктарам у кардыялагічным аддзяленні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра і жыў у Мінску.

Nashaniva.com