Дзяніс Урбановіч зноў паранены

Былы кіраўнік «Маладога фронта», а цяпер баец-«каліновец» Дзяніс Урбановіч з пазыўным «Ваўкалак» зноў патрапіў у шпіталь з раненнямі. Пра гэта паведаміла прэс-служба палка Каліноўскага. Акрамя яго, у шпіталь патрапіла яшчэ некалькі байцоў палка. 

06.01.2023 / 00:03

Раненні байцы палка Каліноўскага атрымалі падчас выканання баявых задач на ўсходзе Украіны.

Паводле прэс-службы палка,

«байцоў эвакуявалі, ім была сваечасова аказана медыцынская дапамога. У даны момант жыццю хлопцаў нічога не пагражае. Ваяры знаходзяцца ў шпіталі».

Пры гэтым кантузіі атрымала і група эвакуацыі.

Дзяніс Урбановіч

Дзяніс Урбановіч трапляе ў шпіталь ужо трэці раз. Улетку яго кантузіла, а ў лістападзе ён атрымаў асколачнае раненне.

Чытайце таксама:

Дзяніс Урбановіч апублікаваў сваё фота пасля ранення

«Дадому хочацца». Баец батальёна «Волат» Дзяніс Урбановіч расказаў, як ваюе пасля кантузіі

Nashaniva.com