Мінабароны анансавала новыя сумесныя з Расіяй вучэнні

Гэтым разам вучэнні плануюцца лётна-тактычныя і задуманыя «ў мэтах павышэння ўзроўню баявой падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

05.01.2023 / 17:44

Фота ілюстрацыйнае

Ад Расіі ў лётна-тактычных вучэннях будзе задзейнічана «вайсковае фарміраванне Паветрана-касмічных сіл».

Акрамя таго, працягваецца нарошчванне «рэгіянальнай групоўкі» войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, і гэты працэс «праходзіць паэтапна».

У Беларусь, паводле Міністэрства абароны, «працягнуць прыбываць асабовы склад, узбраенне, вайсковая і спецыяльная тэхніка Узброеных сіл РФ». З гэтымі падраздзяленнямі на беларускіх палігонах «спланавана далейшае правядзенне мерапрыемстваў баявога зладжвання».

Nashaniva.com