ЗША абвяргаюць знішчэнне Расіяй установак HIMARS ва Украіне

Міністэрства абароны Расіі ў аўторак заявіла, што ракетныя і паветраныя ўдары, нанесеныя на ўсходзе Украіны, знішчылі «дзве стартавыя рампы для рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS амерыканскай вытворчасці».

05.01.2023 / 10:34

Па паведамленнях расійскага ведамства, усяго ўжо было знішчана ці пашкоджана 35 сістэм, хаця пастаўлена Украіне толькі 20.

Прадстаўнік па пытаннях нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі ў размове з журналістамі ў сераду заявіў: «Я бачыў расійскія заявы, у адказ на гэта мы не маем ніякай інфармацыі, якая пацвярджала б гэтае паведамленне. 

Давайце будзем шчырымі. Гэта вайна Расіі супраць Украіны. І Пуцін можа колькі заўгодна сцвярджаць, што гэта нейкая барацьба супраць Захаду, што гэта жыццёва важна для яго бяспекі, што гэта ЗША супраць Расіі, што гэта НАТА супраць Расіі — мы ўсе ведаем, што гэта поўнае глупства».

Nashaniva.com