«Наша Ніва» шукае журналіста/рэдактара для працы з відэа

Праца ў Рэдакцыі. Аддаленая праца немагчымая.

04.01.2023 / 20:06

Патрабаванні: жывая беларуская мова, уменне шукаць і правяраць інфармацыю, самастойна прыдумляць ідэі відэасюжэтаў, працаваць з разнастайнымі тэмамі. Вопыт працы з відэа пажаданы, але калі маеце моцныя іншыя плюсы і яснае бачанне, што рабіць у відэа, хоць раней у ім і не працавалі, таксама будзем вашу кандыдатуру разглядаць.

Інфармацыю пра сябе (кароткую біяграфію; усё, што гаворыць на вашу карысць; прыклады таго, што вы рабілі; спасылкі на вашы сацсеткі, калі яны ў вас ёсць) дасылайце на nivanasha@proton.me.

Nashaniva.com