Некаторыя крамы «Еўраопта» не будуць працаваць і сёння

«Еўраопт» папярэдзіў, што некаторыя іх крамы не будуць працаваць і сёння, бо збой касавых апаратаў усё яшчэ цалкам не атрымалася ліквідаваць.

04.01.2023 / 10:34

«Па прычыне тэхнічных непаладак у кампаніі «Тусон», якая абслугоўвае касавыя апараты, 4 студзеня некаторыя крамы «Еўраопта» могуць часова не працаваць», — гаворыцца ў паведамленні.

Маштабны збой у працы крамаў адбыўся 2 студзеня. Складанасці адчулі ў шэрагу сетак. У іх ліку таксама «Востраў чысціні і смаку», «Ома», «Дабраном», «Беларуснафта».

Учора выказвалася меркаванне, што сітуацыя цягам дня 3 студзеня будзе выпраўлена. Але, відаць, не атрымалася.

Nashaniva.com