Гарадзенцу прысудзілі год «хіміі» за чатыры пратэсныя надпісы

Суд Ленінскага раёна Гродна вынес прысуд часова беспрацоўнаму Дзмітрыю Анчукову, абвінаваціўшы яго ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Наталля Горбач, піша «Вясна».

03.01.2023 / 19:26

Па матэрыялах абвінавачання Дзмітрый нанёс аэразольным балончыкам чорнага колеру некалькі надпісаў на тарцах дамоў і прыпынках грамадскага транспарту ў розных месцах горада, якія, на думку следства, абражалі пачуцці грамадзян, дэманстравалі грэбаванне маральнымі каштоўнасцямі і дыскрэдытавалі дзяржаўную ўладу.

Усяго такіх надпісаў Анчукоў зрабіў, як сцвярджаецца, чатыры, чым нібыта зрабіў матэрыяльны ўрон камунальным прадпрыемствам на агульную суму 253 рублі 61 капейку.

Nashaniva.com